Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўленьне


Джон Эвэрэт Міле, «Асноўная жарсьць» (1885)
Джон Эвэрэт Міле, «Асноўная жарсьць» (1885)

— Бывае, — сказаў ён цёпла і пацалаваў сына ў вільготную шчочку. — Заўсёды ёсьць час усё выправіць. Рабі як я. Ніколі не парушай правілы, слухай толькі свой розум, плянуй свой час, разьлічвай на сябе і ўсё атрымаецца! А зараз ідзі... каб...

Апошнія словы глуха адбіліся ад бразгату дзьвярэй. Ён раскрыў штодзёньнік. З доўгага сьпісу выкрасьліў «завезьці ў школу» і дапісаў «памірыцца».

Ён завёў машыну, паглядзеў у люстэрка. Уключыў паварот і плаўна выехаў на дарогу. Сустрэчная фура раптам зь візгатам звалілася на левы бок. Аднекуль з-пад яе выскачыла нешта чорнае і паляцела проста яму ў лабавое шкло. Кола. Удар. Канец.

(Ігар Кузьмініч)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG