Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 лістапада ў Менску пройдзе кінамаратон «Пераемнікі» + ВІДЭА


Андрэй Кім у суправаджэньні міліцыі

Андрэй Кім у суправаджэньні міліцыі

У пятніцу 28 лістапада, у Арт Сядзібе, з 18 да 22.00 пройдзе маратон «Пераемнікі». Маратон будзе складацца з дванаццаці частак — менавіта столькі гісторый месьціць у сабе дакумэнтальна-публіцыстычны цыкль «Пераемнікі», які быў створаны для тэлеканалу Белсат Вячаславам Ракіцкім і Андрэем Куцілам.

У межах маратону адбудзецца сустрэча зь некаторымі ўдзельнікамі праекту: Валярынай Куставай, Алесем Кіркевічам, Паўлам Белавусам, Кацярынай Сумаравай, Раманам Падалякам, Юрыем Маціюном, Андрэем Кімам, Зьмітром Папком, Паўлам Касьцюкевічам, Віталём Зыблюком, Глебам Лабадзенкам і Настай Лойка.

Таксама, цягам маратону Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла пакажуць усіх “Пераемнікаў”, адкажуць на ўсе пытаньні і падкажуць выйсьце з самых безвыходных сытуацыяў.

Пачатак мерапрыемства 28 лістапада а 18-й. Уваход вольны.

Адрас: г. Менск, пр-т Незалежнасьці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Маратон «Пераемнікі» пройдзе ў межах кампаніі «Арт Сядзібы» і Радыё Свабода «УПАРТЫЯ АРТЫ». Падрабязьней пра кампанію чытайце тут.

Аляксей Сапрыкін

Валярына Кустава

Алесь Кіркевіч

Павел Белавус

Кацярына Сумарава

Раман Падаляка

Юры Маціюн

Андрэй Кім

Зьміцер Папко (Vinsent)

Павал Касьцюкевіч

Віталь Зыблюк

Глеб Лабадзенка

Маратон “Пераемнікі” пройдзе ў межах кампаніі Арт Сядзібы Ўпартыя арты.

XS
SM
MD
LG