Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакуль не атрымае «Містраль»


Перы з двух "Містраляў", "Уладзівасток"
Перы з двух "Містраляў", "Уладзівасток"

Францыя вырашыла адкласьці пастаўку Расеі гелікоптэраносца «Містраль» у сувязі з крызысам на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак кароткай заяве Елісейскага палацу. «Прэзыдэнт Рэспублікі лічыць, што сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны ўсё яшчэ не дазваляе ажыцьцявіць пастаўку карабля. Выдача экспартнай ліцэнзіі прыпыняецца да наступнага паведамленьня», — адзначаецца ў тэксьце.

У Мінабароны Расеі на гэта заявілі, што Масква пакуль ня будзе выстаўляць Парыжу прэтэнзій, перадае РІА «Навіны». Раней, са спасылкай на крыніцы, праходзіла інфармацыя, што Расея папярэдзіла Францыю пра сур’ёзныя наступствы ў выпадку, калі ня будзе забясьпечана пастаўка гелікоптэраносца да канца лістапада.

«Уладзівасток», першы з двух гелікоптэраносцаў клясы «Містраль», павінен быў быць перададзены Расеі ў рамках кантракту на суму ў адзін мільярд 600 мільёнаў даляраў. Як адзначае Associated Press, гэта найбуйнейшая пастаўка ваеннай тэхнікі Расеі дзяржавай, якая зьяўляецца членам НАТО.

Францыя сутыкнулася зь ціскам з боку сваіх заходніх саюзьнікаў на фоне пагаршэньня стасункаў з Расеяй з-за канфлікту ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG