Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Францішак: Эўропа губляе вялікія ідэі


Папа рымскі Францішак, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры, заявіў пра неабходнасьць ўзмацненьня Эўропы.

«Замест таго, каб быць мацней і мацней, Эўропа пакідае ўражаньне стомленай і пастарэлай, яна ўсё менш і менш выглядае абаронцам ў сьвеце, які часта глядзіць на яе з абыякавасьцю, недаверам, і нават, часам, з падазрэньнем», — адзначыў Францішак

Паводле ягоных слоў, вялікія ідэі, якія некалі натхнялі Эўропу, здаюцца страціўшымі ранейшую сілу, саступілі месца бюракратычным фармальнасьцям эўрапейскіх устаноў. Францішак заклікаў палітыкаў зьвяртаць увагу, перш за ўсё, на людзей, на іх патрэбы, а не на юрыдычныя і тэхнічныя працэдуры.

Францішак скрытыкаваў тых, хто аддае перавагу раскошы.

У сваім выступе папа рымскі закрануў, сярод іншага, пытаньні, зьвязаныя зь нелегальнымі мігрантамі. Ён заклікаў эўрапейскіх заканадаўцаў больш актыўна спрыяць вырашэньню праблем перасяленцаў, і не дапусьціць таго, каб Міжземнае мора, празь якое ў Эўропу спрабуюць патрапіць многія мігранты, ператварылася ў «велізарныя могілкі».

Цяперашні візыт — першы прыезд кіраўніка Рымска-Каталіцкай царквы ў Страсбур з моманту, калі гэты горад наведаў ў 1988 годзе Ян Павал II.

XS
SM
MD
LG