Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мечыслаў Грыб — старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы, а затым і старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, сам генэрал міліцыі ў адстаўцы, так пракамэнтаваў Свабодзе звальненьне з пасады міністра абароны краіны Юрыя Жадобіна:

«Калі разважаць, то ў 60 гадоў генэрал, безумоўна, можа яшчэ працаваць, служыць і займаць высокія пасады. І гэта тычыцца ня толькі Беларусі. Такое адбываецца ў цэлым шэрагу краінаў па ўсім сьвеце.

Гэты ўзрост ня можа быць падставай для адстаўкі. Ён можа быць толькі падставай для канкрэтнага чалавека зьвярнуцца да свайго начальства з просьбай, каб яго адпусьцілі на пэнсію.

Але ці была такая заява ад Жадобіна і што было насамрэч, мы ня ведаем. Але ўзрост дзяржаўных службоўцаў, наколькі я памятаю, абмяжоўваецца не 60 гадамі, а 65 гадамі. То бок дзяржаўны службовец можа знаходзіцца на службе да 65 гадоў. Але ж у нас з усяго робяць таямніцу. Знаходзяць нейкую фармальную заслону-падставу, і болей ні слова. І больш ніякіх тлумачэньняў у афіцыйных органах ты не атрымаеш. Мы ўжо даўно з гэтым зьмірыліся».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG