Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фолкнэр сустракае Маркеса


Ёзэф Данхаўзэр, «Чытаньне раману» (1841)

Ёзэф Данхаўзэр, «Чытаньне раману» (1841)

Архіў Габрыэля Гарсіі Маркеса, які памёр сёлета на 88-м годзе жыцьця, пераяжджае ў ЗША.

СМІ не паведамляюць, колькі Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне заплаціў сям’і пісьменьніка за ягоныя рукапісы, нататнікі, фотаальбомы, лісты, дзьве пішучыя машынкі Smith Corona і пяць кампутэраў Apple. Але адзначаецца міжвольная іронія гэтай трансакцыі. Маркесу, сусьветна вядомаму прыхільніку Фідэля Кастра, амэрыканскія ўлады забаранялі ўезд у ЗША ажно да 1995 году. Маркес казаў, што хоча туды паехаць толькі дзеля таго, каб пабачыць мясьціны, дзе жыў і пісаў ягоны літаратурны кумір — Уільям Фолкнэр. Цяпер жа архіў Маркеса будуць знаходзіцца дакладна там, дзе і архіў Фолкнэра — у Тэхаскім унівэрсытэце.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG