Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла пастаўкі яшчэ з васьмі беларускіх прадпрыемстваў


Расейская фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі (Рассельгаснагляд) пашырыла санкцыі супраць беларускіх харчовых прадпрыемстваў.

Да дзесяці ранейшых мясакамбінатаў, якім абмежаваны ўвоз прадукцыі з прычыны прэтэнзіяў да яе бясьпекі, дададзены яшчэ 8: ААТ «Агракамбінат Скідальскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «АФВК» Жлобінскі мясакамбінат«, ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Світанак».

Як паведамляе Рассельгаснагляд, забарона на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў уводзіцца з 26 лістапада «у сувязі з сур’ёзнасьцю дапушчаных парушэнняў — недапушчальным узроўнем утрыманьня антыбіётыкаў, а таксама сальманэлы і кішэчных палачак у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў».

XS
SM
MD
LG