Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадару Расеі ў Літве ўручылі ноту пратэсту


24 лістапада амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў Літве Аляксандра Ўдальцова выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы, дзе ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з сытуацыяй на мяжы.

Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас выказаў сваё незадавальненьне ў сувязі зь перашкодамі, якія, паводле яго, былі штучна створаныя расейскімі памежнымі службамі для літоўскіх аўтамабіляў, і заклікаў Расейскую Фэдэрацыю неадкладна спыніць дыскрымінацыйную практыку, якая шкодзіць узаемаадносінам ў сфэры бізнэсу, культуры і турызму.

Паводле інфармацыі, якой валодае Міністэрства, у мінулыя выходныя Расея зрабіла больш жорсткімі ўмовы праходжаньня памежных працэдур, зьвязаных з праверкай аўтамабіляў зь літоўскімі нумарамі, таксама транспартных сродкаў, якія перавозяць тавары літоўскіх прадпрыемстваў.

Папярэдне Літва не атрымлівала афіцыйных паведамленьняў ад Расеі пра ўвядзеньне такой праверкі.

XS
SM
MD
LG