Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэюць цыгарэты, на чарзе — праезд у транспарце


Дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» прапанавала павысіць кошт праезду ў грамадзкім транспарце Менску.

Як паведамляе БелаПАН, прапануецца падняць кошт праезду з чатырох да чатырох з паловай тысяч рублёў за адну паездку.

Аднак гэтая прапанова яшчэ не прайшла працэдуру ўзгадненьня ва ўрадзе.

Апошні раз праезд у Менску падаражэў сёлета 9 жніўня — на 9%.

З 1 сьнежня некаторыя віды цыгарэт падаражэюць на 2,3% — 3,1%. Новыя цэны на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Luckies Click & Roll падаражэе з 16 тысяч рублёў да 16 500, усе віды Aroma Rich — з 21 500 да 22 тысяч.

У лістападзе ў Беларусі цэны вырасьлі адразу на 78 відаў цыгарэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG