Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукова вызвалілі — суд у чацьвер


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Сябра БХД Андрэя Гайдукова 27 лістапада будуць судзіць за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

«Супрацоўнікі міліцыі пішуць, што я прыняў удзел у пікетаваньні з выкарыстаньнем лістовак фармату А4 з надпісам „Мікалай Статкевіч — свабоду“, „Палітзьняволенаму Дзядку хочуць дадаць яшчэ год турмы“.

Матэрыялаў было больш, але яны запісалі менавіта гэтыя. Чаму гэтая акцыя была праведзена так тэрмінова пасьля той, якая адбылася ў Наваполацку? Проста да чалавека, у якога дома гэтая прадукцыя захоўвалася, спрабаваў пранікнуць участковы, апытваў у пад’езьдзе, чым ён там займаецца. Таму ён мне гэта ўсё хуценька аддаў. І каб ніхто не адабраў, я паўтарыў гэтую акцыю ў падтрымку палітвязьняў у Полацку», — распавёў карэспандэнту Свабоды Андрэй Гайдукоў.

Суд над Гайдуковым адбудзецца 27 лістапада ў 16:30.

Антон Паўлаў, які здымаў раздачу Андрэем Гайдуковым улётак, таксама вызвалены. Яго адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пратрымалі дзьве гадзіны і прымусілі выдаліць усе фота.

XS
SM
MD
LG