ПАДЗЕІ ДНЯ
У сьвеце сёньня адзначаецца Міжнародны дзень змаганьня супраць гвалту ў дачыненьні да жанчын.
Менск. У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Прафіляктыка хатняга гвалту» (прадстаўнікі МУС і Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын). Пачатак у 11.00.
Менск. У прэсавым цэнтры Дома друку — прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Адраджэньне тэхналёгій і традыцый вытворчасьці слуцкіх паясоў у Беларусі». Пачатак у 11.00.
Менск. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя навукова-дасьледчага праекта "Карлаг: памяць у імя будучыні". Пачатак у 16.00.
Прага. 25-26 лістапада адбудзецца візыт парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі на чале з намесьнікам старшыні палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім у Чэскую Рэспубліку.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1795 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трону на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.
1867 — Альфрэд Нобэль запатэнтаваў дынаміт.
1936 — Нямеччына і Японія заключылі Антыкамінтэрнаўскі пакт.
1989 — у Менску прайшла арганізаваная Беларускім Народным Фронтам «Адраджэньне» Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»; у яе рамках адбыўся Міжнародны Грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.
1992 — Фэдэральная Асамблея Чэхаславаччыны прагаласавала за разьдзяленьне краіны на Чэхію і Славаччыну (ад 1 студзеня 1993 году).
У гэты дзень нарадзіліся:
1562 — Лопэ дэ Вэга, іспанскі пісьменьнік, драматург.
Пачуцьці — гэта драпежны зьвер, які ўчапіўся кіпцюрамі ў розум.
Лопэ дэ Вэга.
1701 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном, геоляг і мэтэароляг, вынаходнік тэмпэратурнай шкалы, якой карыстаюцца ў краінах Эўразіі.
1884 — Уладзімер Кудрэвіч, беларускі мастак, майстар краявідаў.
1922 — Эўфрасіньня Бондарава, беларускі кінакрытык, гісторык кінамастацтва, прафэсар.
1936 — Іван Крэнь, беларускі гісторык.
1955 — Аляксандар Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы рэктар БДУ і палітычны вязень.
«Саша, дзе грошы?»
Пытаньне падчас тэлевыступу Казуліна, зьвернутае да Аляксандра Лукашэнкі.
КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА