Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як папраўляецца прэзыдэнцкае калена


Прэзыдэнцкая прэс-служба не падала новых падрабязнасьцяў пра стан здароўя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Ягоная прэс-сакратар Натальля Эйсмант сказала карэспандэнту Свабоды, што дадатковай інфармацыі звыш таго, што было распаўсюджана 22 лістапада, яна паведаміць ня можа.

«Дзякуй за ўвагу», — сказала Натальля Эйсмант.

22 лістапада прэс-сакратар паведаміла, што кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку зрабілі апэрацыю на каленным суставе. Яна сказала, што Лукашэнка атрымаў траўму падчас трэніроўкі па хакеі і апэрацыя была плянавай. На той дзень, паводле Натальлі Эйсмант, Лукашэнка адчуваў сябе здавальняюча і знаходзіўся ў загараднай рэзыдэнцыі. Для рэабілітацыі яму спатрэбяцца 3–4 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG