Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат ад КПРФ прапануе выдаць украінскіх чыноўнікаў і іх сваякоў, якія паўцякалі ў Расею


Валеры Рашкін
Валеры Рашкін

Дэпутат Дзярждумы Расеі ад фракцыі КПРФ Валеры Рашкін лічыць, што расейскія ўлады павінны выдаць Кіеву і праваахоўным органам іншых краін некаторых зьбеглых украінскіх чыноўнікаў часоў Віктара Януковіча і іх сваякоў.

«Расея праявіла высакароднасьць і міласэрнасьць, даўшы прытулак Януковічу. Гэта апраўдана. Ён — незаконна зрынуты прэзыдэнт, і ва Ўкраіне па гэты дзень захоўваецца пагроза яго жыцьцю. Але зь якой нагоды Расея павінна ратаваць іншых зьбеглых і нячыстых на руку ўкраінскіх палітыкаў, такіх, напрыклад, як Пшонка або Азараў? Азараў, будучы прэм’ер-міністрам Украіны, на працягу чатырох гадоў займаўся тым, што фактычна заахвочваў крадзеж расейскага газу і праводзіў маніпуляцыі з абавязаньнямі Ўкраіны перад Расеяй. Чаму цяпер мы павінны яго ратаваць і забясьпечваць яму камфортнае жыцьцё тут? Тым больш, зь якой нагоды Расея павінна ахвяраваць сваім іміджам, абараняючы сына Азарава, які абвінавачваецца ў раскраданьні дзяржаўных сродкаў? Гэты чалавек не грамадзянін Расеі. У яго аўстрыйскі пашпарт. Яго вельмі чакаюць у Аўстрыі, дзе арыштаваныя яго рахункі і дзе ў дачыненьні да яго вядзецца расьсьледаваньне. Яго трэба выдаць Аўстрыі», — цытуе дэпутата прэс-служба КПРФ.

На думку Рашкіна, у дачыненьні да зьбеглых украінскіх палітыкаў і іх сваякоў Расея павінна кіравацца сваімі інтарэсамі і даваць палітычны прытулак толькі «адданым і шчырым сябрам Расеі», якія пацярпелі за свае палітычныя погляды.

«Такія людзі, як Азараў, да гэтай катэгорыі відавочна ня маюць ніякага дачыненьня, хутчэй наадварот, яны былі і застаюцца ворагамі Расеі. Прычым незразумела, якую дзейнасьць яны вядуць цяпер на тэрыторыі нашай дзяржавы», — падкрэсьліў дэпутат-камуніст.

Па зьвестках дэпутата, сын былога прэзыдэнта Ўкраіны — Аляксандар Януковіч ужо пачаў інтэгравацца ў расейскі бізнэс. Зарэгістраваная ў Санкт-Пецярбургу фірма Януковіча-малодшага займаецца «кіраваньнем фінансава-прамысловымі групамі і холдынг-кампаніямі». Сын былога прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, які адшукваецца ўладамі Аўстрыі, таксама знаходзіцца ў Расеі, дзе фактычна хаваецца ад сьледзтва. У сына экс-прэм’ера Мікалая Азарава — Аляксея ў Аўстрыі арыштаваныя 6,7 млн эўра на банкаўскіх рахунках і нерухомасьць на 5 млн эўра.

Сам былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў вядзе справы ў Маскве, дзе мае вялікі офіс у прэстыжным раёне Хамоўнікі. На думку расейскага дэпутата, цяперашняя дзейнасьць украінскага палітыка-ўцекача можа быць зьвязаная з адмываньнем сродкаў або з палітычнымі праектамі, якія наносяць шкоду інтарэсам Расіі. У сувязі з гэтым Рашкін ужо адправіў у ФСБ Расеі запыт аб неабходнасьці правядзеньня праверак у дачыненьні да былога прэм’ер-міністра Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG