Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніка АртСядзібы вызвалілі ў залі суду


Стас Бабайцаў

Стас Бабайцаў

У Цэнтральным судзе Менску вырашылі, што пратакол па справе Стаса Бабайцава трэба адправіць на дапрацоўку.

Паседжаньне адбылося ў закрытым фармаце: сяброў і сваякоў Стаса Бабайцава ў судовы пакой не пусьцілі.

Стас Бабайцаў быў затрыманы 23 лістапада ў раёне мэтро «Кастрычніцкая», калі да яго і сябра падышлі міліцыянты з праверкай дакумэнтаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты палічылі гэта «непадпарадкаваньнем», абвінаваціўшы Стаса ў «дробным хуліганстве». Хлопцаў адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся. Ягонага сябра, які пратакол падпісаў, выпусьцілі.

XS
SM
MD
LG