Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі інтэрнэт заразіўся шпіёнскім вірусам Regin


Праграма крадзе паролі і асабістую інфармацыю, робіць здымкі экрана, аднаўляе выдаленыя файлы і перасылае асабістыя электронныя лісты на іншыя адрасы. Таксама вірус можа запісваць тэлефонныя размовы праз буйных міжнародных апэратараў.

Паводле кампаніі Symantec, якая займаецца распрацоўкай антывіруснага забесьпячэньня, вірус Regin — адзін з самых дасканалых шкоднікаў праграмнага забесьпячэньня, за яго стварэньнем можа стаяць цэлая дзяржава.

«Нішто нават блізка да гэтага не стаіць», — сьцьвярджае дырэктар службы кампутарнай бясьпекі Symantec Арла Кокс.

Вірус ужо трапіў у паштовыя сэрвэры кампаніі Microsoft.

Больш за ўсё інфікаваных ім кампутараў, згодна з экспэртамі Symantec, знаходзіцца ў Расеі, Саудаўскай Арабіі, Ірляндыі, Іране і Мэксыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG