Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Расеі: Мы страчваем 140 мільярдаў у год


Страты ад уведзеных Захадам санкцыяў складаюць 40 мільярдаў даляраў у год. Яшчэ каля 100 мільярдаў даляраў Расея страчвае праз падзеньне цэнаў на нафту, — паведамляе расейская служба BBC.

Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў на міжнародным фінансава-эканамічным форуме Фінансавай акадэміі пры ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі

Страты расейскага бюджэту з прычыны паніжэньня цэнаў на нафту на 30% кіраўнік міністэрства фінансаў ацаніў у 90–100 мільярдаў даляраў.

Кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляў, што Расея гатовая да «катастрафічнага» паніжэньня коштаў на энэрганосьбіты, бо ў Расеі ёсьць дастаткова вялікія золатавалютныя рэзэрвы і рэзэрвы ўраду.

Раней кіраўнік Міністэрства фінансаў Расеі Антон Сілуанаў паведаміў, што калі сусьветныя цэны на нафту панізяцца да 60 даляраў за барэль, то эканоміку Расеі чакае рэцэсія.

Між тым за апошнія паўгода нафта гатунку Brent патаньнела прыкладна на 30% — у чэрвені яе цана за барэль складала блізу 115 даляраў, цяпер — толькі 80.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG