Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Твітэр МЗС Беларусі: «У нас любяць Акіян Эльзы»


Дыпляматычнае ведамства Беларусі адрэагавала ў твітэры на запыт сьпікера ўкраінскага МЗС Яўгена Перабійніса.

Прадстаўнік МЗС Украіны пацікавіўся ў беларускіх калегаў праз твітэр, ці не забаронены ў Беларусі сьцяг Украіны.

«МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сьцяг забаронены ў Беларусі?» — напісаў прадстаўнік украінскага МЗС Яўген Перабійніс на сваёй старонцы ў Twitter, дадаўшы спасылку на відэа Youtube, дзе відаць, як супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь адбірае ў дзяўчыны ўкраінскі сьцяг.

21 лістапада ў Менску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Акіян Эльзы». Як паведамлялі прысутныя, на ўваходзе ў «Менск-Арэну» міліцыя забараніла ім праносіць украінскія сьцягі.

XS
SM
MD
LG