Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падборка ясркавых выказваньняў лідэра антырасейскага паўстаньня 1863-1864 гг, якія могуць падацца актуальнымі і сёньня.

«Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і зь местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасьця,— яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг».

«Шэсьць лет ужэ мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі».

«Двесьці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: «Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бараніць хрысьціянства ад татарскай дзічы».

«Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасьці, а глуму і зьдзерства нашага хочуць».

«Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?»

«Но ў суседзтве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы — каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны».

«3ь дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намесьнікаў Боскіх сьвятых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сыэму пагану».

«Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку».

«Но не надоўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжэ пазналі, што нам не маніхвэстаў, а вольнасці патрэба – і то вольнасьці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо».

«Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны ня маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісьці за нас ваяваці».

«Чытаў я ў ксёнжках, што ёсьць на сьвеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю «праўдаю» і «справядлівасьцею»

«Дзяры з нас, цар, дзярэце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры, но памятайце, што і на нас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!!»

«Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга».

«Чы ў нас е справядлівая наука ў школах, што ўчыць жыці без крыўды другога? Чы е праўда і справядлівасьць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасьліве? Самі скажэце».

«Маскаль то хітры, ён-то, дзецюкі, хоча, каб не даці нічога, а народ думаў, што ўжэ мае ўсё як належыць».

«Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказываюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і ня зналі».

«Ня будзем гаварыці, зь якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там ня многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла зь яго грамады людзей паганых бяз мысьлі, бяз праўды, без справядлівасьці, без сумленьня да і без баязьні Боскай».

«Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш сьпявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасьць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды».

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе».

1863х

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG