Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Акунін пасьля канцэрту «Акіяна Эльзы»: Я адчуваю лютую зайздрасьць


Папулярны расейскі пісьменьнік Барыс Акунін пасьля наведваньня канцэрта гурту «Акіян Эльзы» ў Лёндане прызнаўся, што быў уражаны патрыятызмам прысутных. Пра гэта Акунін напісаў у сваім блогу ў Жывым Журнале.

«Я апынуўся ў вялікай залі, напоўненай людзьмі ў вышыванках. У дзяўчат на галовах вянкі а-ля Наталка Палтаўка. Амаль што ўсе хорам крычаць "Слава Украіне! Героям слава!" і размахваюць жоўта-блакітнымі сьцягамі. А ў канцы ўся заля разам з Вакарчуком засьпявала нацыянальны гімн — «Ще не вмерла України і слава, і воля».

Пісьменьнік таксама адзначыў, што, нягледзячы на тое, што большасьць гледачоў размаўлялі паміж сабой на расейскай мове, «гэта, безумоўна, быў шчыры ўкраінскі нацыяналізм, аднак не этнічны, а дзяржаўны. І зусім добраахвотны — бо справа адбывалася ня ў Кіеве, а ў Лёндане».

Акунін апісаў свае пачуцьці як «лютая зайздрасьць»:

«Пачуцьцё гэта, аказваецца, было лютай зайздрасьцю. Ведаеце, як у дзяцінстве: сядзіш дома з прастудай, глядзіш у вакно, а там усе гуляюць у штосьці невыносна цікавае, і ім там клясна. А ў цябе тэмпэратура, з носа цячэ, горла наждачнае, хутка трэба будзе піць брыдкае малако з содай і ставіць гарчычнікі.

Бо калі ў нас вялікі натоўп пачне гарлапаніць „Слава Расеі!“ і размахваць сьцягамі, гэта будзе альбо нейкая казённа-патрыятычная акцыя, альбо зборышча агрэсіўных ксэнафобаў. Ну, а ўявіць сабе суайчыньнікаў, добраахвотна якія сьпяваюць Міхалкоўскага гімн пра „брацкіх народаў саюз векавы“, я наагул не магу, ўяўленьня не хапае».

Акунін дадаў, што празь некалькіх гадоў вывеў для сябе «формулу ўкраінскасьці», якая называецца «нацыянальнае адраджэньне».

«Вэтэраны нашай супольнасьці, верагодна, памятаюць, што гады тры таму я быў ва Ўкраіне і напісаў тады тут, у блогу, што краіны, па-мойму, пакуль не атрымліваецца — ва ўсякім выпадку, я не адчуў і не зразумеў, што такое Ўкраіна. Усіх мясцовых пра гэта прасіў, і ніхто, нават разумныя львоўскія прафэсары, не змаглі мне вывесьці формулу ўкраінскасьці.

А цяпер гэтая формула ёсьць. Бачная няўзброеным вокам. Называецца „нацыянальнае адраджэньне“. І дзякуй за гэта ўкраінцы, верагодна, павінны сказаць Януковічу і Пуціну, таму што першы справакаваў Майдан, а другі дапамог украінцам згуртавацца і стаць нацыяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG