Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты менскага «Дынама» біліся з АМАПам (ВІДЭА)


Як паведаміў сайт belultras.by, падчас матчу чэмпіянату Беларусі паміж «Нафтанам» і «Дынама», які праходзіў у Наваполацку, у канцы матчу адбылася бойка фанатаў Менскага Дынама з АМАПам.

Некалькі фанатаў менскага «Дынама» запалілі фаер, пасьля чаго АМАП у грубай форме пачаў зьбіваць без разбору ўсіх фанатаў. «Дынама», у тым ліку дзяўчат. Як паведамляе сайт, пацярпелі ня толькі фанаты «Дынама», але і супрацоўнікі АМАПу. Некалькі фанатаў «Дынама» атрымалі цяжкія траўмы галавы.

Каля 10 фанатаў «Дынама» былі арыштаваныя, а празь некаторы час вызваленыя.

У інтэрнэце зьявіліся здымкі сэктару каманды гасьцей, дзе бачныя вырваныя крэслы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG