Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін можа адправіць у адстаўку Мядзьведзева - Кудрын


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын

Экс-міністар фінансаў Расеі, кіраўнік Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў Аляксей Кудрын не выключае, што ўрад РФ у бліжэйшы час можа быць адпраўлены ў адстаўку.

"У Расеі ў хуткім часе могуць адправіць у адстаўку ўрад прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева. Вядома, "дабро"на гэта павінен даць прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. Але падстаў для вызваленьня хапае, у першую чаргу — нездавальняючыя эканамічныя паказчыкі«, — сказаў Кудрын.

Таксама ён прагназуе, што ў бліжэйшыя гады не варта чакаць ўмацаваньня расейскага рубля. Кудрын лічыць, што цягам бліжэйшых двух гадоў рубель будзе пакрыху слабець.

«Я ўжо казаў, што рубель цяпер паглынуў ўсе рызыкі, зьвязаныя са зьніжэньнем цаны на нафту, санкцыямі, запаволеньнем росту расейскай эканомікі, збольшага ўсясьветнай эканомікі, адменай праграмы грашовага зьмякчэньня ў ЗША. Гэта ўсё навалілася амаль адначасова. Кожны з гэтых элемэнтаў меў уплыў на зьніжэньне курсу расейскага рубля», — цытуе РБК Кудрына.

Кудрын таксама заявіў, што лёс Расеі «будзе вырашацца моцай эканомікі», а не «у акопах». Асноўнымі выклікамі для расейскай эканомікі Кудрын лічыць крызыс ва Ўкраіне і ўведзеныя супраць Расеі заходнія санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG