Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Бандарэнка: Новы год сустрэну ў карцэры


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакараньне за злоснае хуліганства ў бабруйскай калёніі, на 2 месяцы зьмясьці ў карцэр. Пра гэта паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на апошні ліст ад Андрэя Бандарэнкі.

«12 лістападу мяне зьмясьцілі ў ШЫЗА паводле маёй заявы аб ужываньні да мяне мераў бясьпекі. Было некалькі інцыдэнтаў, якія маглі прывесьці да канфлікту, што б мела непазьбежным вынікам парушэньне. Каб гэтага пазьбегнуць, напісаў заяву і мяне зьмясьцілі ў ШЫЗА — штрафны ізалятар,» —працытаваў ліст сына Валер Бандарэнка.

Паводле ягоных зьвестак, Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў карцэр на 2 месяцы. «Галадоўку сын спыніў, ад мяне прынялі для яго перадачу — цёплыя рэчы», — кажа Валер Бандарэнка.

Два тыдні таму з бабруйскай калёніі прыйшлі зьвесткі, што праваабаронца Андрэй Бандарэнка адмовіўся ад прыняцьця ежы ў сталоўцы з-за канфлікту з некаторымі вязьнямі, якія пагражалі яму пераводам да нізкага статусу.

Былы дырэктар праваабарончай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка ў жніўні асуджаны на 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. Некаторыя палітыкі і праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што справу супраць Бандарэнкі сфабрыкавалі, каб зрабіць з яго крымінальнага злачынцу і гэтак пакараць за праваабарончую дзейнасьць. Ёсьць таксама тыя, хто мяркуе, што Бандарэнка пакараны да зьняволеньня законна. На судзе Андрэй Бандарэнка прызнаваўся ў хуліганскіх дзеяньнях, але адмаўляў віну ў злосным хуліганстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG