Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Відэа: Міліцыянты спрабуюць адабраць украінскія сьцягі перад канцэртам «Акіяна Эльзы»


21 лістапада прайшоў канцэрт украінскага гурту «Акіян Эльзы» ў Менску. Многія прыхільнікі прынесьлі з сабой украінскія сьцягі. Аднак некаторыя зь іх сутыкнуліся з сур’ёзнай праблемай — на ўваходзе ў «Менск-Арэну» супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, якія пільна абшуквалі вопратку і рэчы, забаранілі праносіць украінскія сьцягі, прыгразіўшы праблемамі зь міліцыяй.

Сайт minskby.com атрымаў відэа размовы з ахоўнікам, зьнятае на мабільны тэлефон:

Як пракамэнтавалі Вольга Кавалькова і Марына Хоміч, якія прыйшлі на канцэрт, мужчыны не прад’явілі ніякіх пасьведчаньняў супрацоўнікаў «Мінск-Арэны» ці Цэнтральнага РУУС, не паказвалі дакумэнтаў аб забароне ўкраінскай сымболікі падчас канцэрту. Ім прыгразілі кайданкамі і абражалі.

«Ды што казаць! Яны нават забаранялі праносіць украінскія стужачкі на торбах і заплечніках, а ў маёй сяброўкі Вікі Радзіеўскай нават хацелі зьняць стужачку з валасоў», — распавяла Вольга. «Заўтра па факце інцыдэнту па незаконнай і неабгрунтаванай забароне праносу ўкраінскай сымболікі будзем зьвяртацца ў праваахоўныя органы» На сайце «Мінск-Арэны» ў правілах паводзінаў сказана, што на канцэрты і мерапрыемствы нельга насіць і выстаўляць напаказ знакі, атрыбутыку і іншую сымболіку фашыстоўскага і расісцкага характару, пра дзяржаўныя сьцягі не гаворыцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG