Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа: Ажыятаж на Камароўцы. Сьвініна — па 63 тысячы за кіляграм


22 лістапада на Камароўскім рынку прадаюць сьвініну па цане 63 тысячы за кіляграм. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Сьвініну па цане, якая ў 2 разы ніжэйшая за рынкавую, будуць прадаваць два холадакамбінаты горада і чатыры арганізацыі гандлю Менскага мясакамбінату.

Ужо ад самай раніцы на Камароўскім рынку выстраілася чарга калі пунктаў продажу таннага мяса. Карэспандэнт Свабоды адзначае, што людзей падыходзіць усё больш.

Такая акцыя мае скарэктаваць цэны на сьвініну і задаволіць попыт пакупнікоў. Ва ўпраўленьні спажывецкага рынку паведамілі, што цана ў 63 тысячы будзе ўсталяваная толькі на адзін дзень.

Камароўскі рынак працуе з 9.00 да 19.00.

XS
SM
MD
LG