Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве арыштавалі прыхільнікаў Эўрамайдану, якія спалілі пудзіла Пуціна


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Дэманстранты ля Крамля разгарнулі траснпарант «Учора Кіеў, заўтра Масква» і падпалілі пудзіла, падобнае на прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

У Маскве недалёка ад Крамля ў пятніцу былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, прымеркаванай да гадавіны пачатку антыўрадавых выступленняў ва Ўкраіне.

Паводле зьвестак сайта «Грані.Ру», на Сафійскай набярэжнай, у раёне Вялікага Каменнага моста, каля 15 актывістаў разгарнулі ўкраінскі сьцяг і банэр «Учора Кіеў, заўтра Масква», запалілі фаеры і падпалілі пудзіла Ўладзімера Пуціна.

ОВД-Інфа паведамляе аб затрыманьні на Балотнай плошчы траіх актывістаў, якія праводзілі акцыю ў гадавіну пачатку Эўрамайдана, Ільдара Дадзіна, Аляксандра Шаўкавенкава і яшчэ аднаго чалавека. Паводле іншых зьвестак, затрыманых пяцёра.

Камэнтароў з боку праваахоўных органаў Масквы пакуль няма.

XS
SM
MD
LG