Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн пагражае Расеі новымі санкцыямі


Джо Байдэн і Пятро Парашэнка пасьля сустрэчы ў Кіеве.
Джо Байдэн і Пятро Парашэнка пасьля сустрэчы ў Кіеве.

Ні адно з асноўных абавязацельстваў, якія ўзяла на сябе Расея ў адпаведнасьці з Менскім пратаколам, не было рэалізаванае на практыцы,— заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Паводле яго слоў, калі так пойдзе і далей, то Расеі пагражае яшчэ большая ізаляцыя.

Байдэн пералічыў, якія менавіта абавязацельствы так і не выкананыя: спыненьне агню абедзьвюма бакамі канфлікту, аднаўленьне кантролю Ўкраіны над мяжой і яе агульны маніторынг, вывад з Украіны незаконных узброеных фармаваньняў, вайсковага рыштунку і наймітаў, вызваленьне ўсіх закладнікаў.

"Калі б Расея выканала свае абавязацельствы і паставілася з павагай да ўкраінскага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, мы маглі б пачаць рацыянальную дыскусію пра санкцыі. Але гэта не тое, што адбываецца ў рэчаіснасьці. Замест гэтага мы ўбачылі больш правакацыйныя дзеяньні, больш відавочнае грэбаваньне Менскімі дамоўленасьцямі, якія былі не так даўно падпісаныя Расеяй",— заявіў Байдэн.

Джо Байдэн назваў «фарсам», наладжаным Крамлём, незаконныя «выбары» 2 лістапада на тэрыторыях кантраляваных прарасейскімі баевікамі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што яго краіна не прызнае і ніколі не прызнае расейскую акупацыю і анэксію Крыму.

Байдэн: За далейшае невыкананьне абавязацельстваў Расея будзе плаціць даражэй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:41 0:00
Наўпроставы лінк

Гэта ўжо трэці візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША ва Ўкраіну за апошнія сем месяцаў.

5 верасьня Менску ўдзельнікі трохбаковай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе падпісалі пратакол, першы пункт якога прадугледжваў спыненьне агню.

19 верасьня быў падпісаны мэмарандум аб рэалізацыі гэтага пункту пратаколу ад 5 верасьня.

Аднак гэтыя дамоўленасьці сыстэматычна парушаюцца.

Пры падпісаньні менскіх дамоўленасьцей прысутнічалі прадстаўнікі Расеі. Нядаўна прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін заявіў, што менскія дамоўленасьці паўсталі дзякуючы Маскве, якая пераканала прарасейскіх сэпаратыстаў ўдзельнічаць у перамовах у Менску.

Краіны Захаду і Ўкраіна абвінавачваюць Расею ў ваеннай падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG