Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 24 лістапада: гадавіна рэфэрэндуму 1996 году


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1729 — езуіты заснавалі Пінскую друкарню.

1793 — Марсэльеза абраная гімнам Францыі.

1934 — прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафу Кемаль-пашу нададзенае прозьвішча «Ататурк» («бацька туркаў»).

1963 — Меркаваны забойца прэзыдэнта Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу.

1996 — адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Лукашэнкам, па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю, а таксама аб пераносе Дня незалежнасьці на 3 ліпеня.

1997 — уладамі Беларусі закрытая газэта «Свабода».

2011 — вынесены прысуд старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму — 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і патлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Алесь Бяляцкі быў вызвалены ў чэрвені 2014 году.

У гэты дзень нарадзіліся:

1632 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф.

1864 — Анры Тулюз-Лятрэк, францускі мастак.

1888 — Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг.

1889 — Зальман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзяяч, трэці прэзыдэнт Ізраілю.

1934 — Альфрэд Шнітке, кампазытар і піяніст.

1954 — Эмір Кустурыца, басьнійскі рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1943 — Мікалай Азбукін, беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1991 — Фрэдзі Мэркуры, брытанскі сьпявак, саліст гурту «Queen».

2004 — Артур Гэйлі, амэрыканскі пісьменьнік.

2006 — Філіп Нуарэ, францускі актор.

Каляндар Бахарэвіча:

24 лістапада 1859 выходзіць кніга Дарвіна «Аб паходжаньні відаў»

XS
SM
MD
LG