Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн у Кіеве: Мы хочам дапамагчы Ўкраіне


Джо Байдэн і Арсеній Яцанюк.

Джо Байдэн і Арсеній Яцанюк.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША заявіў, што лічыць за гонар знаходзіцца ў Кіеве менавіта ў гадавіну пачатку Эўрамайдана, калі «ўкраінскі народ паказаў неверагодную мужнасьць».

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у Кіеве, што «гэта непрымальна для краіны — спрабаваць перакроіць межы ў Эўропе альбо рабіць вайсковае ўмяшаньне на той падставе, што не спадабалася рашэньне, якое прынялі суседзі».

На сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам Байдэн таксама заявіў, што калі Расея выканае абавязальніцтвы, узятыя ў Менску, каб пакласьці канец крызысу ва Ўкраіне і будзе паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, дык ЗША «маглі б пачаць рацыянальную дыскусію адносна санкцыяў».

«Рабіце тое, што вы пагадзіліся рабіць, спадар Пуцін» — сказаў віцэ-прэзыдэнт ЗША.

Джо Байдэн заявіў таксама, што ЗША не прызналі і ня будуць прызнаваць анэксію Расеяй Крыму, і будуць настойваць на тым, каб і іншыя краіны яе не прызналі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн таксма заявіў, што Злучаныя Штаты хочуць дапамагчы Ўкраіне. Як паведамляе прэсавая служба ўраду, пра гэта Байдэн сказаў на сустрэчы з украінскім прэм’ерам Арсеніем Яцанюком.

"Вы ўжо зрабілі значныя крокі ў барацьбе з карупцыяй, у спробах стабілізаваць эканоміку ў гэтай вельмі складанай сытуацыі. Мы хочам дапамагчы",— цытуе Байдэна прэс-служба ўрада Ўкраіны.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў важнасьць ўчорашняга парафаваньня кааліцыйнага пагадненьня:

«Усяму сьвету важна ўбачыць, каб вы завяршылі гэты працэс, прызначылі ўсіх міністраў і ўзяліся за справу. І паказалі, што тое, да чаго імкнуліся людзі на Майдане, — свабодна абраны ўрад, які робіць сваю справу », — сказаў віцэ-прэзыдэнт.

Байдэн заявіў, што лічыць за гонар знаходзіцца ў Кіеве менавіта ў гадавіну пачатку Эўрамайдана, калі «ўкраінскі народ паказаў неверагодную мужнасьць». Арсеній Яцанюк заявіў, што Ўкраіна чакае больш хуткага фармаваньня новага Кабінэта міністраў, «каб імплемэнтаваць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам і зоне свабоднага гандлю, каб рухацца наперад, зьмяніць краіну і ўвасобіць рэальныя рэформы». Джозэф Байдэн прыбыў з візытам ва Ўкраіну 20 лістапада ўвечары. Віцэ-прэзыдэнт ЗША знаходзіцца ва Ўкраіне ў трэці раз за гэты год. 21 лістапада ў Украіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды.

XS
SM
MD
LG