Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія высновы рабіць беларусам з Майдану? Апытаньне ў Горадні


Belarus -- Vox populi, microhpone

Belarus -- Vox populi, microhpone

Сёньня — гадавіна пачатку ўкраінскага Майдану. Як вы лічыце, якія высновы павінны зрабіць з тых падзеяў беларуская ўлада і беларускае грамадзтва? Апытаньне ў Горадні.


— Ня дай Бог дапусьціць да гэтага, ня дай Бог. Гэта абсурд. Я лічу, што да гэтага дапусьціла былое кіраўніцтва.

— Лукашэнку трэба нейк задумацца ў сувязі з тым, што цяпер пэнсійны ўзрост думаюць падвышаць. Мне, напрыклад, гэта не падабаецца. Камунальныя паслугі таксама. Каб гэта ня выклікала нейкага незадавальненьня народу. Трэба кіраўніцтву задумацца па-любому, бо гэта можа прывесьці таксама да выбуху незадавальненьня.

— Умацоўваць сілавікоў, каб разганяць на корані.

— Беларускаму начальству трэба засвоіць гэты ўрок. Таму што могуць учыніць такі ж майдан. Уяўляеце, што ў нас робіцца? У нас уся ўлада тут і ў пракуратуры паўсюль карумпаваная.

— Я лічу, што перш за ўсё нельга дапускаць сытуацыі, якая была ва Ўкраіне. Думаю, што ў Беларусі падобнае наўрад ці паўторыцца, у нас народ больш спакойны і міралюбны.

— Я лічу: сілавое рашэньне на майдане — яно няслушнае. Але ў нас яшчэ ёсьць год да прэзыдэнцкіх выбараў, і можна падумаць. Бо я ведаю, што робіцца ў эканоміцы, што ідзе ўсё толькі ў горшы бок.

— Майдан скончыўся. Але чаму гінуць мірныя людзі? Для Лукашэнкі якія высновы? Я б на ягоным месцы дапамог Украіне.

— Я вам дакладна не скажу. Начальства, як кажуць, зажырэла, я так думаю. Ува ўсім вінаватае начальства. Народ не вінаваты.

— А нам што? Слухаць «бацьку». Ён, па-мойму, правільныя высновы робіць, умацоўвае абароназдольнасьць нашу.

XS
SM
MD
LG