Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Хімію» для «чалавека-майкі» пакінулі ў сіле


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадзкага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. У задавальненьні скаргі адмоўлена.

Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадзкага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. У задавальненьні скаргі адмоўлена.

6 кастрычніка суд Савецкага раёну Менску прысудзіў Юрыю Рубцову паўтара года «хіміі» за абразу судзьдзі Кірыла Палулеха (паводле арт. 391 КК РБ «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля»). У аснове абвінавачаньня была толькі заява судзьдзі Кірыла Палулеха, які сьцьвярджаў, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў судзьдзю зьняважлівымі словамі.

28 красавіка Юрыя Рубцова судзілі за Чарнобыльскі шлях, на які ён прыйшоў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Тады яго пасадзілі на 25 сутак.

Ці будзе падаваць касацыйныя скаргі далей, сам Юры Рубцоў пакуль ня вырашыў.

XS
SM
MD
LG