Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паведаміў аб намеры падпісаць у пятніцу ўказ, які дасьць магчымасьць мільёнам нелегальных імігрантаў пазьбегнуць дэпартацыі і застацца ў ЗША.

Прэзыдэнт заявіў пра гэта ў чацьвер падчас тэлезвароту да амэрыканцаў, падчас якога ён распавёў пра свой плян па рэфармаваньні іміграцыйнай сыстэмы.

Па словах прэзыдэнта, магчымасьць часова застацца ў ЗША атрымаюць тыя нелегальныя імігранты, якія пражываюць у краіне больш за пяць гадоў і зьяўляюцца бацькамі амэрыканскіх грамадзянаў. Згодна з плянам прэзыдэнта, для таго каб атрымаць дазвол застацца ў ЗША на трохгадовы тэрмін, нелегальна прыбылi ў ЗША імігранты павінны будуць прайсьці праверку, даказаць, што іх дзеці нарадзіліся ў краіне, і пачаць плаціць падаткі. Па заканчэньні трохгадовага тэрміну ў гэтых імігрантаў будзе магчымасьць падаць заяву з просьбай падоўжыць дзеяньне дазволу на знаходжаньне ў ЗША.

Адначасова з гэтым прэзыдэнт заявіў, што яго плян не зьяўляецца амністыяй для нелегальных імігрантаў і не адкрывае перад імі шлях да атрыманьня амэрыканскага грамадзянства.

Вылучаны Баракам Абамам плян рэзкай скрытыкавалі яго палітычныя апанэнты, якія сьцьвярджаюць, што, падпісваючы указ аб рэфармаваньні іміграцыйнай сыстэмы без ўзгадненьня з Кангрэсам, прэзыдэнт перавышае прадастаўленыя яму канстытуцыяй паўнамоцтвы.

XS
SM
MD
LG