Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да гадавіны Майдану ў Вярхоўнай радзе створаная кааліцыя


Прадстаўнікі ўсіх пяці партый, якія прайшлі ў Вярхоўную раду, — «Блёку Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», «Самапомачы», «Радыкальнай партыі Алега Ляшка» і «Бацькаўшчыны» — парафіравалі праект пагадненьня пра стварэньні кааліцыі ва ўкраінскім парлямэнце 8-га скліканьня.

Паводле BBC, афіцыйная прэзэнтацыя тэксту пагадненьня з удзелам прадстаўнікоў і лідэраў палітычных сілаў адбудзецца сёньня 21 лістапада — партыі спрабавалі пасьпець парафіраваць праект пагадненьня да дня гадавіны Майдану.

Падпісаньне тэксту пагадненьня адбудзецца 27 лістапада, калі адкрыецца першае паседжаньне парлямэнту 8-га скліканьня.

XS
SM
MD
LG