Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем дзён у камэры сьмяротнікаў


 Сьвятлана Матушка.
Сьвятлана Матушка.

Расповяд жыхаркі Данецка Сьвятланы Матушкі, якую паводле даносу арыштавалі баевікі «ДНР».

Тысячы людзей на тэрыторыях, акупаваных прарасейскімі баевікамі з так званых «ДНР» і «ЛНР», былі арыштаваныя і кінутыя ў турмы і лягеры.

Арыштоўваюць па даносах, за найменшую правіннасьць, з нагодай і без нагоды. Як у часы сталінскага тэрору, часта затрымліваюць саміх жа апалчэнцаў, прыхільнікаў ДНР, западозраных у неляяльнасьці або шпіянажы. Але горш за ўсё даводзіцца патрыётам Украіны.

У перадачах Радыё Свабода свае гісторыі распавядалі Ірына Доўгань, якую прывязалі ў Данецку да ганебнага слупа, мастак Сяргей Захараў, якога жорстка зьбівалі за тое, што ён намаляваў карыкатуру на Гіркіна-Стралкова, сацыяльны работнік Вікторыя Бутэнка, на вачах якой катавалі сына.

Прыватны прадпрымальнік Сьвятлана Матушка была арыштаваная па ілжывым даносе, 7 дзён яна правяла ў камэры сьмяротнікаў у склепе будынка СБУ ў Данецку.

Цяпер яна змагла выбрацца ў Кіеў і ўдзельнічае ў рабоце Камітэта ў справах перасяленцаў. Вось яе аповяд:

— Я карэнная данчанка. З самага пачатку была на баку Майдана, была на Майдане два разы, усяляк падтрымлівала. У Данецку хадзіла на мітынгі, распавядала ўсім сваім знаёмым, тлумачыла, што адбываецца. Ва Ўкраіне моцная была ўлада Януковіча і яго сям’і, ад гэтага пакутавалі літаральна ўсе, карупцыя тычылася кожнага чалавека, але яны гэтага не разумелі. Ім здавалася, што гэта «стабільнасьць», яны атрымлівалі пэнсіі, атрымлівалі зарплаты. Галасавалі за Януковіча, таму што хоць і бандыт, але свой, а не чужы — неяк так так разважалі людзі. Я старалася ўсё тлумачыць знаёмым і сваякам.

— У Данбасе многія пасварыліся са сваякамі з-за палітычных рознагалосьсяў. У вашай сям’і таксама былі такія расколы?

— Маю сям’ю гэта таксама закранула. Мая мама хадзіла на так званыя выбары ў так званай ДНР 2 лістапада. Я спрабавала ёй растлумачыць: «Мама, ты цяпер галасавала за чалавека, які хацеў забіць тваё дзіця». Яна гэтага не разумее. Яна кажа: «Я галасавала за мір». — «А за каго ты галасавала?» Яна кажа: «За Захарчанку». — «А хто гэта такі?». — «Я ня ведаю, ваенны нейкі, з крыжамі, вельмі добра сьпявае з Кабзонам». — «Мама, а праграма нейкая, што-то ён абяцае вам?». Не цікавіць іх гэта, толькі каб супраць «кіеўскай хунты», яны так кажуць.

— Сьвятлана, як вы патрапілі ў турму?

— Чалавек, які да мяне заляцаўся, напісаў данос на мяне. Прыйшлі людзі, узброеныя аўтаматамі, у камуфляжы і арыштавалі мяне на працы. Забралі ўсю тэхніку, дакумэнтацыю. Два разы быў ператрус дома без усялякіх санкцый, без панятых. Два разы быў ператрус на працы, тое ж самае. Пасадзілі мяне ў падвал ДНР — гэта былы будынак СБУ Ўкраіны ў Данецку. Я сем дзён праседзела ў камэры сьмяротнікаў.

— Як вы даведаліся, што на вас напісаў данос блізкі чалавек?

— Яны сказалі мне, што на мяне напісалі данос, а калі патлумачылі, што мне прад’яўляюць, я па гэтым абвінавачваньні здагадалася, хто гэта зрабіў. Гэта ня блізкі мне чалавек — проста чалавек, які да мяне заляцаўся.

— А што было ў гэтым даносе?

— Што я фатаграфую дэнээраўскія блёкпасты і перадаю ўкраінскай арміі.

— І гэта было хлусьнёй, вядома?

— Мы ў якім стагодзьдзі з вамі жывем? Як можна фатаграфаваць на звычайны фотаапарат блёкпост і перадаваць ўкраінскай арміі, калі ёсьць відэарэгістратары, калі яшчэ 30 гадоў таму фатаграфавалі праз адтуліну ў гузіку? Сэнс?

— Як вы думаеце, навошта ён напісаў на вас данос? Помсьціў за тое, што вы яго адкінулі?

— Я не магу сказаць. Я пыталася ў чалавека, які мяне дапытваў: «Я ведаю, хто гэта зрабіў. Вы што, яго ўзнагародзілі нейкім ордэнам, грашовую прэмію, заахвочваньне нейкае далі? Чаму ён гэта зрабіў?» Чалавек, які мяне дапытваў, сказаў: «Разумееце, цяпер у людзей на фоне гэтай смуты ўсплывае ўсё самае найнізкае».

— То бок, людзі, якія вас дапытвалі, разумелі, што абвінавачваньне абсурднае?

— Так.

— Тым не менш, пасадзілі вас у камэру сьмяротнікаў?

— Так. У мяне знайшлі дома пры вобшуку ўкраінскую сымболіку, украінскія сьцягі. Я сярод свайго атачэньня не хавала сваю пазыцыю. Разумееце, чаго яны дамагаюцца: яны хочуць максымальна запалохаць насельніцтва ў Данецку, якое ляяльна ставіцца да Ўкраіны, для таго каб яны самі зьяжджалі. І засяліць гэтыя тэрыторыі людзьмі, якія ляяльна ставяцца да Расеі. Думаю, што мэта такая.

— Хто з вамі быў у падвале і як да вас і да іншых зьняволеных ставіліся?

— Мяне ня білі, ставіліся больш-менш ляяльна. Сядзелі былыя супрацоўнікі СБУ і міліцыі, людзі, якія гандлявалі наркотыкамі, іх таксама саджалі ў агульныя камэры. Кінулі ў камэру хлопца з дзяўчынай, яго прозьвішча знайшлі ў сьпісах партыі «Маладая Бацькаўшчына», забралі яго з жонкай. Ён тыдзень сядзеў са зьвязанымі рукамі, у кайданках. Са мной сядзела дзяўчынка-снайпэр з апалчэнцаў, ёй 21 год, яна цяжарная была. Трэнэр па каратэ сядзеў па даносе былога вучня. Ён у свой час, на прэзыдэнцкіх выбарах, падтрымліваў Цімашэнка. Данецкія бізнэсмэны сядзелі. Пасьля 20 дзён склепа былі гатовыя падарыць тэрарыстам усю сваю рухомую і нерухомую маёмасьць. Аднаго выпусьцілі, а пра лёс другога так нічога не вядома да гэтага часу. Хлопец-валянтэр з Чаркаскай вобласьці прыехаў у Данецк да сяброў, зь якімі пазнаёміўся ў сацсетках, для таго каб высьветліць, чаму данчане галасуюць на рэфэрэндумах і не жадаюць жыць ва Ўкраіне. Наіўны хлапчук прыехаў са сваім дзёньнікам, які пачаў весьці яшчэ на Майдане, і фотаапаратам, у якім былі здымкі падзей у Кіеве. Іншы хлопец — студэнт Данецкага нацыянальнага ўнівэрсытэту «з актыўнай жыцьцёвай

Пасьля заканчэньня прэс-канфэрэнцыі яго арыштавалі.

пазыцыяй» трапіў у падвал за тое, што задаў нязручнае пытаньне Губараву з нагоды таго, як яны зьбіраюцца плаціць пэнсіі і зарплаты бюджэтнікам? І як зьбіраюцца сустракаць ацяпляльны сэзон? Пасьля заканчэньня прэс-канфэрэнцыі яго арыштавалі. Хлопцы, з якімі я сядзела, распавялі, што пасьля майго вызваленьня да іх пасадзілі двух жанчын. На адну суседзі данос напісалі, што яе муж служыць у Нацгвардыі Ўкраіны, а другую падазравалі, што яна снайпэр. Іх катавалі і зьбівалі так, што яны страцілі розум. Хлопец, які мне гэта распавядаў, сам правёў тыдзень у адзіночнай камэры (гэта такое памяшканьне памерам адзін метар на паўтара і на бэтоннай падлозе скрываўленая ануча) безь ежы, вады і са зьвязанымі рукамі. Дык вось ён хацеў папрасіцца ў адзіночную камэру назад, таму што не мог вытрымліваць гэтых рыданьняў, выцьця і гістэрык. Заўважу, што гэта казаў афіцэр, якога два разы вазілі на расстрэл і катавалі так, што праз ужо тры месяцы ён да гэтага часу праходзіць курс рэабілітацыі. З паламанымі рэбрамі, з гематомамі па ўсім

Многія, не вытрымліваючы катаваньняў, просяць, каб іх расстралялі адразу і не зьдзекаваліся.

целе, але я ад яго не пачула нават стогну. Многія, не вытрымліваючы катаваньняў, просяць, каб іх расстралялі адразу і не зьдзекаваліся. Ведаеце, што мяне ўразіла больш за ўсё, пасьля таго, як мяне вызвалілі? На блёкпосьце каля будынку СБУ стаяць сваякі зьніклых і чакаюць чалавека са сьпісам, каб даведацца, ці тут блізкія. А ў мэтры ад іх стаяць дзьве машыны АБСЭ. І ў гэты ж самы час у падвалах кагосьці катуюць. У мяне пытаньне да прадстаўнікоў місіі: калі вы ўваходзілі ў будынак былога СБУ, дзе былі вашыя вочы і вушы? Што гэта за прадстаўнікі такія, якія не інфармуюць сусьветную грамадзкасьць аб рэальных падзеях, якія зараз адбываюцца ў Данбасе? Не бачаць танкі, бронетэхніку, «Грады», якія разьяжджаюць па горадзе калёнамі, не бачаць ўзброеных людзей у супэрмаркетах? Не бачаць, хто і зь якой зброі абстрэльвае мірныя кварталы, у выніку чаго гінуць людзі і руйнуецца інфраструктура гораду?

— Вы казалі пра дзяўчыну-снайпэра. Чаму яе схапілі, калі яна працавала на ДНР?

— Яна патэлефанавала сваёй прыяцельцы ў Данецкую абласную адміністрацыю і сказала, што нібыта ўкраінцы зьбіраюцца «браць» адміністрацыю. Гэтая яе знаёмая пайшла і напісала на яе данос. Яе абвінавацілі ў тым, што ў яе сувязь з украінскім бокам. Са мной у камэры сядзеў хлопец, яму 28 гадоў, ён у мінулым апалчэнец. Хлопцы сыходзяць з апалчэньня, «закопваюць» сваю зброю, закопваюць форму і зьяжджаюць. Шмат хто зьяжджае ва Ўкраіну, губляюцца, другiя едуць

Чалавека, якога зь ім павезьлі на расстрэл, расстралялі адразу, а да яго падышлі і ўдарылі нажом у левае плячо.

у Расею. Дык вось яго арыштавалі, павезьлі на расстрэл. Як ён мне распавядаў, у расстрэльнай камандзе зусім маладыя хлопцы, расстрэльваюць недзе на заводзе. Чалавека, якога зь ім павезьлі на расстрэл, расстралялі адразу, а да яго падышлі і ўдарылі нажом у левае плячо. Ён страціў прытомнасьць, упаў. Потым зрабілі кантрольны стрэл у галаву, але куля толькі зачапіла галаву, паколькі ў цэху цёмна. Ён паўгадзіны праляжаў у данецкім моргу, забітым трупамі. Пачакаў, пакуль усё сьцішыцца, выйшаў. Санітары выклікалі хуткую дапамогу, ён усё расказаў лекарам. Лекары даставілі яго ў адзін са шпіталяў Данецка, зрабілі апэрацыю, так ён застаўся жывы. Калі я сыходзіла з камэры, дзе мы разам сядзелі, я пакідала ўсім свой нумар тэлефона, ён патэлефанаваў мне, і я яго забрала з бальніцы. Зараз ён зьехаў у свой родны горад, шукае сабе працу, афармляе групу інваліднасьці, ходзіць па шпіталях. Вось такая гісторыя, і гэтых гісторый шмат.

— Як і чаму вас адпусьцілі?

— Вы ведаеце, гэта і зараз для мяне — загадка. Я да гэтага часу не магу гэтага зразумець. Мне ўвесь час казалі, што я не хутка вярнуся, і ў падвале, дзе мы сядзелі, людзі, якія мяне атачалі, сказалі, што з такой пазыцыяй, як у мяне, мне адсюль выйсьця няма. Першы чалавек, які мяне дапытваў, сказаў, што ён быў у складзе «Беркута» на Майдане. У мяне забралі фотаапарат, там былі фатаграфіі з Майдана. Калі ён убачыў, што я была на Майдане, ён крычаў, што мяне толькі за гэта расстраляць трэба, што я нібыта кідала «кактэйлі Молатава». Потым праз два дні дапытваў мяне ўжо іншы. На допытах абмяркоўвалі палітыку, эканоміку, што яны зьбіраюцца рабіць. Я пыталася, адкуль будзе фінансаваньне, як яны зьбіраюцца плаціць пэнсіі, сацыяльныя выплаты, казала, што

Пастаянна, калі мяне выклікалі, я думала, што ўсё ўжо — на расстрэл.

не паступаюць грошы ў бюджэт, што зьяжджае бізнэс з Данецка. Такія тэмы мы зь імі абмяркоўвалі. Пастаянна, калі мяне выклікалі, я думала, што ўсё ўжо — на расстрэл. На чацьвёрты дзень ён мне сказаў, што мяне расстрэльваць не будуць. Сказаў, што ў іх тройка засядае, якая вырашае, што з чалавекам рабіць. У мяне толькі ад адных пазыўных «Мясьнік», «Абвэр», «Удаў» кроў у жылах стыне. Потым праз нейкі час ён мне сказаў, што ня будуць мяне выклікаць на гэтую тройку, што вырашаць усе без мяне. Вось так у панядзелак мяне выпусьцілі.

— Сярод тых людзей, якія вас арыштавалі і дапытвалі, былі расейцы?

— Чалавек, які мяне апошні дапытваў, прад’явіў мне свой пашпарт, сказаў, што ён з Марыюпаля. Астатнія не прадстаўляліся, але па гаворцы зразумела было, што гэта расейцы, таму што ў нас ва Ўкраіне так не гавораць.

Цалкам інтэрвію са Сьвятланай Матушкай можна пачытаць на сайце расейскай службы Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG