Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну пачатку Эўрамайдану Джозэф Байдэн зьбіраецца выказаць падтрымку ўкраінскаму народу.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн прыбыў на чале амэрыканскай дэлегацыі ў Кіеў. Ён будзе знаходзіцца з афіцыйным візытам ва Ўкраіне 20-21 лістапада.

Паводле слоў амбасадара ЗША ва Ўкраіне Джэфры Паета, якога цытуе УНІАН, Байдэн падчас візыту мае намер абмеркаваць з уладамі Ўкраіны пытаньне правядзеньня рэформаў і барацьбы з карупцыяй.

"Яго ўвага будзе сфакусаваная на рашучым сыгнале аб працягу падтрымкі ЗША ўкраінскага народу, прэзыдэнту Парашэнку і ўкраінскаму ўраду",— сказаў Пает і адзначыў, што Байдэн мае намер многае сказаць па гэтых пытаньнях.

Таксама візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША будзе прысьвечаны фактам парушэньня Расеяй тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Паводле дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Алега Махніцкага, падчас візыту Байдэн ўнясе канчатковую яснасьць у верагоднасьць паставак амэрыканскай зброі ва Ўкраіну ў выпадку поўнамаштабнага разгортваньня ваенных дзеяньняў на ўсходзе дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG