Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў хадайніцтва Асанжа


Апэляцыйны суд у Стакгольме не задаволіў хадайніцтва адвакатаў заснавальніка сайта палітычных выкрыцьцяў WikiLeaks Джуліяна Асанжа і пакінуў у сіле выдадзены ў 2010 годзе ордэр на яго арышт.

У заключэньні суду гаворыцца, што факт знаходжаньня Асанжа на тэрыторыі амбасады Эквадора ў Вялікабрытаніі, з прычыны чаго яго немагчыма заключыць пад варту, ня можа служыць падставай для перагляду папярэдняга рашэньня.

У Швэцыі супраць Джуліяна Асанжа вылучаныя абвінавачваньні ў згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях.

Летам 2012 года Эквадор прадставіў Асанжу палітычны прытулак, аднак улады Брытаніі проста не дазволілі выпусьціць яго з Лёндану. З таго моманту 43-гадовы аўстраліец ужо два гады хаваецца на тэрыторыі эквадорскай амбасады.

Сам Джуліян Асанж асьцерагаецца, што ў выпадку яго выдачы Швэцыі ўлады гэтай краіны экстрадуюць яго ў ЗША, дзе яму можа пагражаць суровае пакараньне — аж да сьмяротнага — з-за публікацыі на сайце Wikileaks сакрэтных дакумэнтаў, якія тычацца апэрацыі НАТО ў Аўганістане і вайны ў Іраку.

Пачынаючы з лістапада 2010 года на сайце былі рассакрэчаныя 250 тысяч канфідэнцыйных дакумэнтаў Дзярждэпартамэнта ЗША, якія выявілі адваротны бок амэрыканскай дыпляматыі і сапраўднае стаўленьне Вашынгтона да многіх замежных палітычным лідэраў.

XS
SM
MD
LG