Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 лістапада: Гадавіна Эўрамайдану


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск. У гадавіну пачатку масавых выступаў на кіеўскім Майдане Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай запрашае на выставу-аўкцыён нясьвіскай мастачкі Натальлі Бордак і на канцэрт бардаў Андрэя Мельнікава і Зьмітра Захарэвіча «Разам назаўжды», прысьвечаныя Дню годнасьці і свабоды ва Ўкраіне. (Сядзіба Партыі БНФ, вул. Чарнышэўскага,3. Пачатак а 18-ай).

Віцебск. У Цэнтры культуры праходзіць XXVII Міжнародны фэстываль сучаснай харэаграфіі.

Ашгабад. Пасяджэньне рады кіраўнікоў урадаў краінаў СНД.

Гэты дзень у гісторыі:

1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства. Назву бітва атрымала ад назвы ракі Тросны, левага прытоку ракі Нары непадалёк ад Масквы. Перамога адкрыла Альгерду шлях на Маскву, але трохдзённая аблога аказалася беспасьпяховай — за год да гэтага быў пабудаваны маскоўскі Крэмль.

1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёлу сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёлу).

1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. У гэты дзень Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах».

«У момэнт самаадзначэньня ўсіх народаў і барацьбы іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выпаўняючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, падымае сьцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь...»

Дэклярацыя Рады Случчыны, 1920 год


1926 — у Віцебску створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) — цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа.


1990 — Менскі касьцёл сьвятых Сымона і Алены пасьля 46-гадовага перапынку вернуты католікам. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу.

2013 — у сталіцы Ўкраіны Кіеве пачаўся шматтысячны мітынг, які прывёў да зьмены ўлады і ўвайшоў у гісторыю як Эўрамайдан.

У гэты дзень нарадзіліся:

1694 — Франсуа-Мары Вальтэр, францускі філёзаф.

1874 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітычны дзяяч.

1921 — Янка Юхнавец, беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар.

1936 — Марыя Захарэвіч, беларуская акторка тэатру і кіно.

1957 — Мірон Хадакоўскі, гайнаўскі арцыбіскуп, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска.

У гэты дзень памерлі:

1790 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, староста львоўскі. Ён быў найбольш заможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагодзьдзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Эўропе. Ягоная лятыфундыя ахоплівала 16 местаў і 683 вёскі, а вакол асобы князя вілося шмат легендаў. Жыў у Нясьвіжы.

1830 — Ян Сьнядэцкі, беларускі астраном, матэматык, філёзаф.

1839 — Матэвуш Ліпскі, грэка-, а пасьля рыма-каталіцкі дзяяч, біскуп.

Каляндар Бахарэвіча

21 лістапада 1831 паўсталыя ліёнскія ткачы пішуць на сваім чорным сьцягу «Жыць працуючы і памерці ў змаганьні»

XS
SM
MD
LG