Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За час вайны ў Данбасе загінула 4317 чалавек,—ААН


У тым ліку пасьля падпісаньня ў Менску пратаколу аб замірэньні ў Данецкай і Луганскай абласьцях загінулі 957 чалавек, заяўляюць у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Паводле камісара ААН па правах чалавека Зэіда Раад аль-Хусэйна, такія зьвесткі арганізацыя мае па стане на 18 лістапада.

Як паведамілі ў ААН, зь 5 верасьня, калі было абвешчанае перамір’е паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі баевікамі, у сярэднім у Данбасе штодня гінулі 13 чалавек.

Паводле агенцтва ААН па правах чалавека, з пачатку канфлікту ў красавіку загінулі прынамсі 4317 чалавек, параненыя — 9921.

Колькасьць зарэгістраваных перасяленцаў з Данбасу ўнутры Ўкраіны вырасла да 467.000 — па стане на 19 лістапада.

5 верасьня ў Менску кантактная група падпісала пратакол аб урэгуляваньні ваенных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, першы пункт якога прадугледжваў неадкладнае спыненьне агню.

19 верасьня ў Менску быў падпісаны мэмарандум аб рэалізацыі гэтага пункту пратаколу ад 5 верасьня, які прадугледжвае забарону на прымяненьне ўсіх відаў зброі і наступальных дзеяньняў. Аднак менскія фактычна штодня парушаюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG