Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гіркін прызнаўся, што гэта ён разьвязаў вайну ў Данбасе


Расейскі дывэрсант Ігар Гіркін (Стралкоў) заявіў, што безь яго атраду вайна ў Данбасе не пачалася б.

Пра гэта Ігар Гіркін заявіў у інтэрвію расейскай рэдактару расейскай газэты «Завтра» Аляксандру Праханаву.

"Спускавы кручок вайны ўсё ж такі націснуў я. Калі б наш атрад не перайшоў мяжу, у выніку ўсё б скончылася, як у Харкаве, як у Адэсе. Было б некалькі дзясяткаў забітых, абпаленых, арыштаваных. І на гэтым скончылася б. А практычна махавік вайны, якая да гэтага часу ідзе, запусьціў наш атрад",— заявіў Гіркін.

Гіркін разам з атрадам, у якім было 52 дывэрсанты, вясною перайшоў украінскую мяжу і пачаў апэрацыю па захопу ўладных структур у горадзе Славянску Данецкай вобласьці. Перад гэтым Гіркін дзейнічаў у Крыме.

Гіркін прызнаўся, што зьяўляецца не вайскоўцам, а «спэцслужбістам» і пацьвердзіў факт удзелу расейскай рэгулярнай арміі ў данецкай вайне. У прыватнасьці, пад час гутаркі Гіркін некалькі разоў згадаў аб прыходзе нейкіх «адпускнікоў» у жніўні, які выратаваў баевікоў ад канчатковага разгрому:

"Калі б мы засталіся ў Славянску, то праз тыдзень, максымум праз два, Данецк бы ўпаў. А выйшаўшы, мы сорак сутак трымалі Данецк да прыходу» адпускнікоў". Хоць апошнія дні былі проста адчайныя".

Паводле яго слоў, менавіта «адпускнікі» атакавалі ўкраінскія часткі на паўднёвым кірунку і выйшлі да Марыюпаля.

Паводле зьвестак ААН, за час баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за чатыры тысячы чалавек. Пры гэтым у арганізацыі адзначаюць, што рэальная колькасьць ахвяр вайны можа быць значна вышэй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG