Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША адкрыты бюст Вацлава Гаўла


Лідэры Кангрэсу ЗША 19 лістапада ўдзельнічалі ў адкрыцьці ў будынку Капітолія бюста Вацлава Гаўла, экс-прэзыдэнта Чэхаславаччыны і Чэхіі і аднаго зь лідэраў «аксамітнай рэвалюцыі».

На цырымоніі прысутнічалі ўдава Дагмар Гаўлава і кіраўнік ураду Чэхіі Багуслаў Собатка.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Джон Бэйнэр падкрэсьліў у сваім выступе, што Вацлаў Гавэл «выкрыў камуністаў, выкарыстоўваючы толькі адну зброю, якой яны не маглі ўжыць у адказ, і гэта была праўда».

Лідэр дэмакратычнага меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі, у сваю чаргу, заявіла, што кіраўніцтва дзяржавай, якое ажыцьцяўляў Гавэл, стала прыкладам для людзей па ўсім сьвеце, якія імкнуцца да дэмакратыі і павагі правоў чалавека.

XS
SM
MD
LG