Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місіс сьвету – 2014 ад Беларусі аказалася томскай прыгажуняй і жыхаркай Масквы


Марына Градзкая (Аляксейчык)

Марына Градзкая (Аляксейчык)

Марына Градзкая (Аляксейчык) у 2004 годзе стала Міс Томск, а ў 2005 – «віцэ-міс Сусьвет-Расея». Пасьля пераезду ў Маскву працавала мадэльлю, тэлевядучай на каналах «Звезда» і «Рен-ТВ», сьпявачкай, здымалася ў сэрыялах.

Цяпер Марына кіруе агенцтвам арганізацыі мерапрыемстваў. З гонарам адзначае, што яе кліенты – Газпром і Лукойл.

У 2010 Марына выйшла замуж і праз год нарадзіла сына Данііла. У праграме Туты Ларсэн «Ад 0 да 5» Марыну Градзкую прадставілі як маці-адзіночку.

На старонцы Марыны ў фэйсбуку месцам яе жыхарства пазначаная Масква.

XS
SM
MD
LG