Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу ў сераду адбыліся новыя сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі зь ліку ўдзельнікаў нядаўніх масавых прадэмакратычных выступаў.

Сутыкненьні пачаліся, калі каля дзесяці чалавек у масках спрабавалі гвалтам патрапіць у будынак Заканадаўчай рады тэрыторыі, выкарыстоўваючы мэталічныя часткі барыкад.

Усяго дэманстрантаў было некалькі соцень. Паліцыя выкарыстала супраць іх дубінкі і пярцовы газ. Паведамляецца, што ў ходзе беспарадкаў пацярпелі трое супрацоўнікаў службаў бясьпекі. Аб параненых з ліку пратэстуючых зьвестак няма. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Мясцовыя СМІ перадаюць, што аднаму з дэманстрантаў удалося на некаторы час трапіць у будынак. Сэсія Заканадаўчай рады ў сувязі з тым, што адбылося была перапыненая.

Пратэсты, у асноўным з удзелам студэнтаў, працягваліся ў Ганконгу гэтай восеньню каля сямі тыдняў. Дэманстранты занялі тры ажыўленыя вуліцы горада, усталяваўшы палаткі і ўзьвёўшы барыкады.

У аўторак паліцыя пачала разьбіраць гэтыя барыкады паблізу Заканадаўчай рады. Іх разбор раней санкцыянаваў суд.

Удзельнікі масавых выступаў, якія атрымалі назву «рэвалюцыі парасонаў», патрабавалі правядзеньня ў 2017 годзе ў Ганконгу наўпростых выбараў кіраўніка адміністрацыі гэтага адмысловага адміністрацыйнага раёна Кітая, якога да гэтага часу прызначала падкантрольная Пэкіну калегія выбарцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG