Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь асудзіла напад на сынагогу ў Ерусаліме


Ізраільскія паліцыянты каля сынагогі

Ізраільскія паліцыянты каля сынагогі

У Беларусі безагаворачна асуджаюць збройны напад на сынагогу ў Ерусаліме.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка. Камэнтар разьмешчаны на сайце МЗС Беларусі.

«У Рэспубліцы Беларусь з абурэньнем успрынялі навіну пра збройны напад на сынагогу ў ерусалімскім раёне Хар-Ноф. У нашай краіне безагаворачна асуджаюць гэтае крывавае злачынства, чым бы яно ні матывавалася. Выказваем шчырыя спачуваньні родным і блізкім загінулых. Мы спадзяёмся, што палестынскім і ізраільскім бакамі будзе зроблена ўсё неабходнае, каб спыніць хвалю гвалту ў рэгіёне, прадухіліць выкарыстаньне рэлігійнага фактару для эскаляцыі існуючага канфлікту», — сказаў прадстаўнік беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык.

Колькасьць загінулых ад ранішняга нападу на сынагогу ў Ерусаліме ўзрасла да пяці. Гэта самае крывавае з падобных злачынстваў у горадзе за апошнія гады.

У шпіталі ад раненьняў памёр адзін з супрацоўнікаў паліцыі. Астатнія ахвяры злачынства — рабіны. Трое зь іх мелі падвойнае грамадзянства — Ізраілю і ЗША, чацьвёрты быў грамадзянінам Ізраілю і адначасова падданым Вялікабрытаніі.

Двое нападнікаў — палестынцы. Яны былі ўзброеныя сякерай, нажамі і пісталетам. У перастрэлцы з паліцыяй абодвух забілі.

На месцы трагедыі

На месцы трагедыі

Малітва над целамі забітых

Малітва над целамі забітых

XS
SM
MD
LG