Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Пяскоў: Расея патрабуе гарантый, што Ўкраіна ня ўступіць у НАТО


Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

Расея імкнецца атрымаць ад краінаў Захаду гарантыі недалучэньня Ўкраіны да НАТО.

Пра гэта ў інтэрвію брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі BBC заявіў прадстаўнік расейскага расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

«Мы імкнемся пачуць стопрацэнтную гарантыю, што ніхто ня думае пра далучэньне Ўкраіны да НАТО. Мы імкнемся пачуць, што НАТО ня будзе набліжацца да расейскіх межаў, але, на жаль, наша жаданьне пачуць гэтыя словы ня спраўдзілася. Гэта робіць нас вельмі нэрвовымі і напалоханымі», — падкрэсьліў прадстаўнік прэзыдэнта Расеі.

З такой заявай Дзьмітрый Пяскоў выступіў у кулюарах «Агульнарасейскага народнага фронту». Крыху раней на паседжаньні форуму Ўладзімер Пуцін абвінаваціў ЗША ў спробе скарыць Расею, але дадаў, што гэтага ніколі ня здарыцца.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы незалежнай краіны, а менавіта ў пастаўках зброі і баевікоў на Данбас і ўвядзеньні войскаў на ўсход Украіны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG