Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Венядзіктаў хоча выкупіць «Эхо Москвы»


Аляксей Венядзіктаў
Аляксей Венядзіктаў

Пра гэта паведамляе сайт радыёстанцыі.

Міхаіл Лесін заявіў, што мінарытарныя акцыянеры яшчэ не вызначыліся з цаной.

Раней Лесін вынес пытаньне пра галоўнага рэдактара на завочнае галасаваньне. Як гаварылася ў паведамленьні, якое было накіраванае Венядзіктаву, будуць таксама разгледжаныя пытаньні пра рэдакцыю радыёстанцыі і яе фармат. Галасаваньне мае адбыцца 21 лістапада.

У інтэрвію газеце «Ведомости» Лесін сказаў, што пытаньні зьвязаныя з канфліктам вакол звальненьня вядучага «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава. Пры гэтым ён не ўдакладняў, ці будзе абмяркоўвацца звальненьне Венядзіктава і зьмена фармата радыёстанцыі.

Аляксандр Плюшчаў быў звольнены на пачатку лістапада. Як пішуць «Ведомости», кіраўніцтва «Газпром-Медыя» палічыла амаральным паведамленьне вядучага ў твітары пра сына кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова.

Твіт быў апублікаваны 5 лістапада. Плюшчаў яго хутка выдаліў і выбачыўся. Аднак кіраўніцтва «Газпром-медыя» вырашыла, што вядучы злоўжыў правамі журналіста і прыняло рашэньне яго звольніць. Аляксей Венядзіктаў з гэтым катэгарычна не пагадзіўся і напомніў, што ў адпаведнасьці са статутам кампаніі прадстаўляць супрацоўнікаў да звальненьня можа толькі ён.

6 лістапада у інтэрвію РБК Міхаіл Лесін не выключыў адстаўкі Венядзіктава з пасады галоўнага дырэктара «Эхо Москвы». «Газпром-Медыя» валодае 66% акцыямі радыёстанцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG