Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія будзе цягам трох гадоў надаваць фінансавую падтрымку Ўкраіне


Нарвескі прэм’ер-міністар Эрна Солбэрг і кіраўнік украінскага ўраду Арсеній Яцанюк.
Нарвескі прэм’ер-міністар Эрна Солбэрг і кіраўнік украінскага ўраду Арсеній Яцанюк.

Пагадненьне аб падтрымцы ўкраінскага дзяржаўнага бюджэту было падпісана сёньня кіраўнікамі ўрадаў Украіны і Нарвэгіі падчас першага афіцыйнага візыту ў Кіеў нарвескага прэм’ер-міністра Эрны Солбэрг.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, на працягу трох гадоў Нарвэгія прадставіць ўкраінскаму боку дапамогу ў выглядзе некалькіх траншаў, сума якіх не абвяшчаецца. Вядома толькі, што да канца гэтага года бюджэтная дапамогу Ўкраіне складзе 15 мільёнаў даляраў.

Акрамя гэтага, Осла і Кіеў падпісалі пагадненьне аб стварэньні міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў сфэрах эканомікі, гандлю і прадпрымальніцтва, а таксама заключылі дамову аб супрацоўніцтве ў сфэры ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі.

У панядзелак, выступаючы ў Варшаве, прэм’ер-міністар Нарвегіі Эрна Солбэрг заявіла, што незаконная анэксія Расеяй Крыму дэстабілізацыя ёю Ўсходняй Украіны стварылі сур’ёзны крызыс на многіх узроўнях для палітыкі бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG