Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін задаволены «цеплынёй прыёму» ў Брысбэне


Пуцін на самітце ў Брысбэне.
Пуцін на самітце ў Брысбэне.

Расейскаму кіраўніку спадабалася, як яго прымалі на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Аўстраліі, адкуль ён дачасна зьехаў.

Уладзімер Пуцін зьдзіўлены «цеплынёй прыёму» расейскай дэлегацыі грамадзянамі ў аўстралійскім горадзе Брысбэне, дзе праходзіў саміт G20. Пра гэта прэзыдэнт Расеі заявіў пад час выступу на пасяджэньні другога «Форуму дзеяньняў» Усерасейскага народнага фронту ў аўторак, 18 лістапада.

Крытыку на свой адрас з боку прэм’ера Канады, Пуцін тлумачыць «палітычнай культурай»:

"Я нават зьдзівіўся той цеплыні, зь якой прымалі нашу дэлегацыю простыя грамадзяне на вуліцы. Я ня ведаю, як гэта растлумачыць. Сапраўды, з аплядысмэнтамі, са знакамі ўвагі. А адносна ваяўнічых заяў майго калегі, то гэта, напэўна, такая палітычная культура, яны там неяк напружваюць абстаноўку. Але ў жыцьці і працы нічога падобнага не было",— распавёў Пуцін.

Аб вулічнай акцыі пратэсту супраць агрэсіі Расеі ва Ўкраіне Пуцін нічога не сказаў.

Падчас саміту G20 у Брысбэне, які праходзіў 15–16 лістапада, краіны Захаду востра раскрытыкавалі пазыцыю прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і ня раз заклікалі Расею «спыніць дэстабілізаваць сытуацыю ва ўсходняй Украіне».

У прыватнасьці прэм’ер-міністар Канады параіў Пуціну «прыбірацца з Украіны». Разам з тым прэзыдэнт Расеі заявіў, што расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны няма. Уладзімер Пуцін датэрмінова пакінуў саміт. Расійскія мэдыі са перадалі словы Пуціна, які матываваў свой дэмарш доўгім пералётам і патрэбай «паспаць» перад пачаткам новага працоўнага тыдня.

Адносіны паміж Масквой і Захадам значна пагоршыліся з часу расейскай анэксіі Крыму. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў пастаўках зброі і баевікоў на Данбас, а таксама ва ўвядзеньні войскаў на ўсход Украіны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае. За гэта Захад увёў шэраг санкцый супраць Расеі. Масква ў адказ увяла свае абмежавальныя захады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG