Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Кітай будуць разам супрацьстаяць каляровым рэвалюцыям


Сяргей Шойгу.

Сяргей Шойгу.

Такая дамоўленасьць дасягнутая ў часе візыту міністра абароны Расеі ў Пэкін.

Масква і Пэкін павінны працаваць разам, каб прадухіліць «каляровыя рэвалюцыі» ў суседніх краінах. Як заявіў журналістам намесьнік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў, пагроза каляровых рэвалюцый абмяркоўвалася ў часе сустрэчы расейскага і кітайскага міністраў абароны, Сяргея Шайгу і Чжан Ваньцюаня ў Пэкіне.

Антонаў акрэсьліў каляровыя рэвалюцыі як «экспэрымэнты заходніх, у тым ліку амэрыканскіх, паліттэхнолягаў». У якасьці апошняга прыкладу ён прывёў падзеі ва Ўкраіне.

Апрача таго, як паведамляе Інтэрфакс, адной з тэм на перамовах міністра абароны РФ Сяргея Шайгу з кітайскім калегам Чан Ваньцюанем была падрыхтоўка да сьвяткаваньня 70-годзьдзя Перамогі над фашызмам. Пра гэта таксама паведаміў намесьнік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў:

«Два міністра прынялі рашэньне распрацаваць і прыняць сумесны плян падрыхтоўкі да гэтага юбілею. Кітайскія сябры вельмі раўніва ставяцца да таго, як некаторыя краіны, некаторыя дзеячы спрабуюць перапісаць гісторыю і вынікі Другой сусьветнай вайны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG