Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцам дазволілі пры наяўнасьці адмысловай ліцэнзіі насіць зброю ў мэтах самаабароны. Адпаведную пастанову прыняў расейскі ўрад.

Раней расейцы маглі насіць зброю толькі падчас паляваньня, правядзеньня спартовых мерапрыемстваў, трэніровачных і навучальных стрэльбаў.

Цяпер расейцы могуць насіць для самаабароны агнястрэльную зброю з траўматычнымі, газавымі і сьвятлогукавымі патронамі.

Насіць зброю аднак забаронена законам падчас правядзеньня мітынгаў і дэманстрацый, а таксама ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Што да абароту зброі, то патрабаваньні да замежных грамадзянаў, якія ўвозяць зброю ў РФ або набываюць яе на расейскай тэрыторыі, сталі больш мяккімі.

Таксама сталі больш лібэральнымі правілы перавозкі зброі юрыдычнымі асобамі.

Раней для транспартаваньня пяці і больш адзінак зброі (альбо 400 і больш патронаў) арганізацыі абавязаны былі забясьпечваць узброеную ахову грузу. Цяпер жа такая ахова патрэбная пры перавозцы 20 адзінак зброі і 20 тысяч патронаў, паведамляе ТАСС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG