Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША хочуць падпарадкаваць Расею,— Пуцін


Ўладзімер Пуцін выступае на пасяджэньні другога «Форуму дзеяньняў» Усерасейскага народнага фронту.
Ўладзімер Пуцін выступае на пасяджэньні другога «Форуму дзеяньняў» Усерасейскага народнага фронту.

Злучаныя Штаты хочуць скарыць Расею і вырашаць за яе кошт свае праблемы. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас выступу на пасяджэньні другога «Форуму дзеяньняў» Усерасейскага народнага фронту ў аўторак, 18 лістапада.

«Вы сказалі, што Амэрыка хоча нас зьняважыць, але гэта не так. Яны не зьняважыць нас хочуць, яны нас хочуць скарыць. Хочуць за наш кошт вырашаць свае праблемы. Ніколі, ні ў каго ў гісторыі па Расеі гэтага не атрымлівалася, і не атрымаецца », — адзначыў Пуцін.

Адносіны паміж Масквой і Захадам значна пагоршыліся з часу расейскай анэксіі Крыму. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў пастаўках зброі і баевікоў на Данбас, а таксама ва ўвядзеньні войскаў на ўсход Украіны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

За гэта Захад увёў шэраг санкцый супраць Расеі. Масква ў адказ ўвяла абмежавальныя захады — забарону на імпарт эўрапейскіх прадуктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG