Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Беларус — як рускі, ды са знакам якасьці»


У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшаў альбом з малюнкамі праекту (НЕ:) вясёлыя карцінкі. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў на сайце svaboda. org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёс, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу.

Вось адзін зь вершаў з альбому:

Знак якасьці

“Беларус – як рускі, ды са знакам якасьці”,
– хтосьці кажа. Але розьніца якая?
Беларус тэарэтычна ўмее якаць ці,
скажам, акаць. Рускі вып’е ды ікае.

Рускі вып’е і ня дасьць суседу спуску:
можа выспу адкусіць на павароце.
Беларусу ж размаўляць па-беларуску
вельмі цяжка, бо знак якасьці – у роце.

Глядзіце таксама:

Жучкі

Бясконцы тупік

Зорка:

XS
SM
MD
LG